ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН У ШКОЛЕ

Агульныя  правілы  паводзін  для  вучняў
1. Прыходзіць у  школу за 15 хвілін  да пачатку  заняткаў; чысты, акуратны, здымае ў  гардэробе верхняе  адзенне, займае рабочае месца з папярэджваннем  на ўрок і  рыхтуе  ўсе  неабходныя  вучэбныя  прылады  да  ўрока,  які мае адбыцца.
2. Выконваць дамашняе заданне  у тэрмін, які  ўстаноўлены  школьнай праграмай.
3. Па першаму  патрабаванню настаўніка  прад’яўляць  дзеннік.
4. Штодзённа  весці  запісы  дамашняга  задання ў дзенніку.
5. Прыносіць  на заняткі ўсе  необходныя  падручнікі, сшыткі, дапаможнікі, пісьмовыя прыладыі.
6. Нельга  прыносіць  на тэрыторыю школы з  любой мэтай і выкарыстоўваць  любым спосабам  зброю (у тым ліку  нажы), узрыўчатыя, вогненебяспечныя  рэчывы; спіртныя напоі, цыгарэты , наркотыкі, іншыя  сродкі і  яды.
7. Курэнне на тэрыторыі школы забаронена.
8. Забараняецца  жаваць  жавальную  гумку, карыстацца  плэерамі  і сродкамі  мабільнай сувязі  на  тэрыторыі   ўстановы.
9. Забараняецца  ўжываць  непрыстойныя  выразы  і  жэсты.
10. Вучні  павінны  паважаць  годнасць  настаўнікаў  і  работнікаў  установы.
11. Фізічная канфрантацыя, запужванне і здзекі, спроба ўніжэння асобы, дэскрымінацыя па нацыянальнай  або  расавай  прыналежнасці   з’ яўляецца недапушчальнай формай паводзін.  Установа  катэгарычна  асуджае  падобныя  паводзіны.
12.Вучні  берагуць  маемасць  установы, акуратна  адносяцца  як да сваей, так і да чужой маемасці, захоўваюць  чыстату і парадак на тэрыторыі  ўстановы. У выпадку  прычынення  шкоды  маемасці  ўстановы  бацькі (законныя прадстаўнікі) абавязаны  пакрыць  яе.
13. Усе вучні прымаюць  удзел у  мерапрыемствах па  добраўпарадкаванню  ўстановы  і яе тэрыторыі  ў  меру сваіх фізічных магчымасцей.
14. Вучням патрэбна  паважаць права ўласнасці. Кнігі, курткі і  іншыя асабістыя  рэчы, якія знаходзяцца  ва  ўстанове,  належаць  іх уладальнікам.
15. Да вучняў, якія  прысвоілі  чужыя  рэчы,  могуць  прымацца  дысцыплінарныя  меры, аж  да крымінальнага  пакарання.
16. Вучням, якія знайшлі  згубленыя або  забытыя, па іх меркаванню,  рэчы, прапаноўваецца здаць іх дзяжурнаму адміністратару або настаўніку.
17. Нельга без дазволу настаўнікаў  пакідаць  установу   ў  час  заняткаў.
18. У выпадку  пропуску заняткаў, вучань павінен  прад’явіць  класнаму кіраўніку даведку або  запіску ад  бацькоў (асоб, якія іх замяшчаюць) аб прычыне  адсутнасці на занятках.

Паводзіны  на занятках:
1. Калі настаўнік уваходзіць у  клас, вучні  ўстаюць, вітаючы настаўніка. Такім жа чынам  вучні  вітаюць  любога дарослага, які заходзіць у клас у час заняткаў (акрамя  часу  работы на камп’ютары).
2. Кожны настаўнік  вызначае  правілы  паводзін  вучняў  на сваіх занятках; гэтыя  правілы  не павінны  ўшчамляць  годнасць  вучня.
3. У час заняткаў  нельга  шумець, адцягваць увагу  самаму і адцягваць увагу іншых таварышаў  ад  заняткаў  пабочнымі размовамі, гульнямі і  іншымі  справамі, якія не адносяцца да ўрока,  так як гэтым  парушаюцца  правы  іншых на атрыманне  неабходных ведаў.
4. На ўроку  вучні маюць  права карыстацца  школьным  інвентаром, які яны  вяртаюць настаўніку  пасля  заняткаў. Адносіцца да яго патрэбна беражліва і акуратна.
5. Калі вучань  хоча задаць пытанне настаўніку або адказаць на пытанне настаўніка, ён падымае руку.
6. Вучань мае права адстойваць свой погляд  і  свае  перакананні  пры  абмеркаванні розных  спрэчных і  неадназначных  пытанняў у  карэктнай форме.

Паводзіны  вучняў  да пачатку і  пасля заканчэння заняткаў,
 на перапынках
1. У час  перапынкаў  вучань  абавязаны: навесці  чыстату і парадак на сваім рабочым месцы; выйсці  з класа, калі папросіць настаўнік; падпарадкавацца  патрабаванням настаўніка.
2. У час перапынка вучні  могуць  свабодна  перамяшчацца па школе, акрамя тыx месц, дзе  ім забаронена  знаходзіцца ў мэтах  бяспечнасці (гара, падвал, фізічная і  хімічная лабараторыі).
3. У час перапынкаў вучням забараняецца  штурхаць адзін аднаго, кідацца  прадметамі  і прымяняць фізічную сілу.
4. У час перапынкаў  вучням забараняецца  выходзіць са школы без  дазволу класнага  кіраўніка  або дзяжурнага адміністратара.
5. Катэгарычна  забаронена  самавольна  раскрываць  вокны, сядзець  на падаконніках.
6. У час перапынкаў  вучні  не павінны  бегаць па лесвіцы, блізка  каля ваконных праемаў і іншых месцах, якія не прыстасаваны  для гульняў.
7. Дзяжурны  клас дапамагае  дзяжурнаму  настаўніку сачыць  за выкананнем  дысцыпліны ў час перапынкаў.

Паводзіны  вучняў  у  сталовай
1. У час  харчавання ў сталовай вучням належыць прытрымлівацца добрых  манер і весці сябе  прыстойна.
2. Вучні павінны  з павагай адносіцца  да  работнікаў сталовай.
3. Размаўляць у час  ежы  патрэбна не гучна, каб не непакоіць тых, хто прымае ежу  па- суседску.
4. Вучні прыбіраюць  стол пасля  прыняцця  ежы,  ставяць  на месца  крэслы.
5. Вучні  бережліва адносяцца да  маемасці сталовай.
6. Забараняецца  прыходзіць  у  сталовую  ў  верхнім  адзенні.

Абавязкі  дзяжурнага  па класу
1. Дзяжурныя  назначаюцца  ў адпаведнасці з  графікам  дзяжурства па класу.
2. Дзяжурныя  дапамагаюць   настаўніку  падрыхтаваць   клас да  наступнага  ўрока, робяць  пасільную ўборку класнага  памяшкання.
3. У час перапынка   дзяжурны  вучань (вучні) праветрываюць  памяшканне, дапамагаюць настаўніку  паразвешваць  вучэбны  матэрыял  для наступнага  ўрока, раздаюць сшыткі  па    просьбе  настаўніка.
4. У  канцы  працоўнага  дня  дзяжурныя  вучні рыхтуюць  класны  пакой  для наступнага  працоўнага  дня (выціраюць  пыл  з  мэблі, паліваюць  кветкі, мыюць  падлогу).

Рэкамендацыі  да  знешняга  выгляду  вучняў
1. У  школу вучні  абавязаны прыходзіць у  чыстай адзежы  дзелавога  стылю, якая  прызначана  для заняткаў.
2. Адзенне  павінна  адпавядаць  узросту,  паказваць  павагу    да  самога  сябе і грамадства.
3. Рэкамендуецца  не прымяняць  празмернаць у касметыцы  і  не насіць  многа ўпрыгожванняў  на занятках.
4. Спартыўнае  адзенне  прызначана для урокаў  фізічнай культуры, на іншых  уроках  яно не  да    месца.
6. Знаходзіцца ў  школе ў  верхняй  вопратцы  без асаблівых на тое  прычын, не  дазваляецца
7. На уроках працоўнага навучання хлопчыкі павінны мець  рабочы  халат, дзяўчынкі – фартух   і  галаўныя  ўборы.
8. На ўрачыстыя агульнашкольныя мерапрыемствы  вучні  прыходзяць ў адпаведнай  форме: дзяўчынкі ў цемных  спадніцах  ці  штанах і  светлых блузках, хлопчыкі — цемных касцюмах  і  светлых сарочках. Пажадана  наяўнасць   гальштука для апошніх.
9. На святочныя  вечары, канцэрты  вучні  выбіраюць  адзенне  паводле   свайго  меркавання.

Комментариев нет:

Отправить комментарий